Мінская вобласць. Планавыя работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

26.10.2022 з 09.15 да 16:15 на тэрыторыі Мінскага,  Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Маладзечна абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, тэлепраграмы МКТБ,  РВ праграм 1НКБР, Маладзечна-ФМ, Новае Радыё, Мінская хваля, Легенды ФМ.

26.10.2022 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Вілейскага, Мядзельскага, Лагойскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Даўгінава (Мінская вобл.) абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

26.10.2022 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Любанскага, Старадарожскага, Слуцкага раенаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Старыя Дарогі  агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Мінская хваля.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.