Магілёўская вобласць. Работы на сетцы перадачы даных Шклоўскага раёна.

18.10.2023г. з 01.00 да 06.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць IMS-тэлефанія і доступ да ўсіх паслуг СПД (byfly, ZALA, VPN) працягласцю да 120 хвілін для абанентаў н.п. Фашчаўка, Гарадзішча, Лакуці, Плешчыцы, Заходы.

Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстранных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы пры дапамозе мабільнай сувязі.
Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.