Магілёўская вобласць. Работы на сетцы перадачы даных г.Чавусы і Чавускага раёна.

23.11.2021г. з 01.00 да 05.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць працягласцю да 90 хвілін IMS-тэлефанія, доступ да ўсіх паслуг СПД (byfly, ZALA, VPN) для асобных абанентаў г.Чавусы (мікрараён Сельгастэхніка), абанентаў н.п. Галачова, Антонаўка, Кузьмінічы, Дужаўка, Вусце, Ваўкавічы, Чарэнкі, Смолка, Бясчынне, Хацкавічы Чавускага раёна.

Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстранных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы пры дапамозе мабільнай сувязі.

Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.