Магілёўская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

22.09.2021 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Мсціслаўскага,  Крычаўскага, Чавускага, Горацкага, Клімавіцкага, Дрыбінскага, Чэрыкаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мсціслаў агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё Магілёў.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  474МГц, MUX2 на частаце 562МГц.

Патрабуецца перабудаваць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

 

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.