Гомельская вобласць. Планавыя работы на сетцы размеркавання тэлевізійнага і гукавога вяшчання.

08.07.2024 – 10.07.2024 у залежнасцi ад умоў надвор’я з 10.00 да 16.00 у адзін з дзён на тэрыторыі г.Гомеля, Гомельскага, Б.Кашалеўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Рэцыцкага, Лоеўскага, Чачэрскага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Гомель абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, рэгіянальнага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гомель. Сталіца,  Новае радыё, Пілот ФМ, Душэўнае радыё, Радыё Рокс, Радыё МІР, Радыё Мінск, Гомель Плюс, Гомельскае гарадское радыё, Праўда радыё, Юністар, Гумар ФМ, Аўтарадыё, Relax FM, Легенды ФМ, Цэнтр ФМ, Альфа радыё.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.