Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі Пінскага раёна.

12.03.2021 р. з 01.00 да 06.00 у сувязі з выкананнем работ будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, IMS, відэакантроль, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi) працягласцю да 30 хвілін у абанентаў, якія пражываюць у мікрораёнах: Вясёлкавы, Сонечны, Лугі, Паўночны, Альбрэхтава г.Пінска; у в. Парахонск, Лагішын Пінскага раёна.

 

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

 

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.