Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі Бярозаўскага раёна.

02.06.2022 з 01.00 да 06.00 у сувязі з выкананнем работ будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, VPN, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi, IMS-тэлефаніі) да 30-ці хвілін у абанентаў н.п. Сялец, Сашыца, Пляхаўшчына, Асаўцы, Нарутавічы.

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.