Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

02.11.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Драгічынскага, Кобрынскага, Бярозаўскага, Івацэвіцкага, Іванаўскага, Пружанскага, Пінскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Драгічын абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Сталіца, Радыё Брэст, Радыус-ФМ, Гумар ФМ.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  490МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 602МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.