Чытайце, слухайце, развівайцеся: «Белтэлекам» адкрывае падпіску да сэрвісу «Літрэс»

«Белтэлекам» радуе сваіх абанентаў* новым сэрвісам – падпіскай на электронную бібліятэку «Літрэс»!

«Літрэс» – гэта лічбавая бібліятэка кніг, аўдыякніг, падкастаў, інтэрв'ю і спектакляў. Магчымасць спампоўваць, чытаць і слухаць творы робіць сэрвіс зручным і даступным для шырокай аўдыторыі.

Усім новым абанентам, якія падключыліся да падпіскі з «Белтэлекам», «Літрэс», прадастаўляецца промаперыяд са зніжкай 100 % на абанементную плату на працягу 14 каляндарных дзён з моманту падключэння.

 

Падпісаўшыся на сэрвіс «Літрэс», абаненты атрымаюць доступ да калекцыі электронных кніг розных жанраў – ад бэстсэлераў і класікі сусветнай літаратуры да кніг па бізнесе і самаразвіццю.

Самыя папулярныя творы на «Літрэс»: «Кніга Надзеі. Раніца надыходзіць заўсёды», «Трывожныя людзі», «Цмок з банцікам», «Рубінавы лес», аўдыёкніжкі «Унутры забойцы», «Чацвёртае крыло», «Паглядзі, наш сад гіне» і іншыя.

Перавагі падпіскі на сэрвіс «Літрэс»:

  • магчымасць захоўваць кнігі афлайн і чытаць іх без доступу да інтэрнэта;
  • скідка 20 % на куплю кніг, якія не ўваходзяць у падпіску;
  • персанальная падборка твораў на аснове прачытаных кніг, што дапаможа знайсці новыя цікавыя кнігі;
  • магчымасць чытаць кнігі на пяці прыладах адначасова, што зручна для сямейнага чытання ці выкарыстання на розных прыладах;
  • простае пераключэнне і сінхранізацыя кніг на ўсіх прыладах, каб працягваць чытанне з таго месца, дзе спыніліся, незалежна ад прылады;
  • абнаўленне каталогаў кожны месяц, каб заўсёды быць у курсе навінак і актуальных твораў;
  • зручны пошук кніг па ўсіх катэгорыях, каб хутка знайсці патрэбны твор.

Дадатковай перавагай падпіскі на сэрвіс «Літрэс» з «Белтэлекам» з'яўляецца зручны і просты спосаб аплаты сэрвісу праз асабовы рахунак асноўнай паслугі кампаніі без неабходнасці прывязваць крэдытную ці аплатную карту.

Карыстачам даступна некалькі варыянтаў тарыфных планаў падпіскі «Літрэс»:

Стандарт – доступ да больш за 200 000 электронных кніг (толькі тэкст). Мастацкая літаратура, фантастыка, любоўныя раманы, кнігі для дзяцей і інш.

Прэміум – доступ да больш за 300 000 электронных кніг (толькі тэкст). Гэта бэстсэлеры, навінкі (праз 3-4 месяцы пасля выхаду кнігі), бізнес-літаратура і ўсе астатнія жанры Літрэс.

Аўдыё – у падпіску ўваходзіць каля 30 000 аўдыёкніг і больш за 200 000 падкастаў.

Гібрыд – у падпіску ўваходзіць больш за 200 000 электронных кніг, каля 60 000 аўдыёкніг і больш за 200 000 падкастаў. Гэта бэстсэлеры, навінкі (праз 3-4 месяцы пасля выхаду кнігі), бізнес-літаратура і ўсе астатнія жанры Літрэс.

Як падключыцца?

  • Падключыце паслугу ў дадатку «Мой Белтэлекам», кабінеце карыстальніка, сэрвісных цэнтрах.
  • Актывуйце падпіску Літрэс (пераход па спасылцы https://litres.online/beltelecom у выглядзе кнопкі «Актываваць»).

Для чытання кніг неабходна бясплатна спампаваць дадатак «Літрэс» ў App Store або Google Play, або скарыстацца вэб-версіяй платформы на сайце litres.ru

Падключайцеся да «Літрэс» з кампаніяй «Белтэлекам» і атрымлівайце асалоду ад чытання кніг. Не выпусціце магчымасць пагрузіцца ў займальныя гісторыі прама зараз!

Цэны на тарыфы пазначаны тут.

* Аформіць падпіску «Літрэс» могуць абаненты «Белтэлекам», якія карыстаюцца паслугамі нелімітаванага доступу ў сетку Інтэрнэт або пакетамі паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны».

1