23 мая бягучага года дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" ў г. п. Лёзна

23 мая бягучага года з 10.00 да 11.00 дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Казак Дзмітрый Васільевіч правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі " ў Лёзненскім УЭ Віцебскага ЗВЭС ВФ РУП "Белтэлекам" па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі "Белтэлекам" па адрасе: г.п. Лёзна, вул. Камсамольская, 46, Лёзненскі УЭ (каб.начальніка) і па тэлефоне ў Лёзна (802138) 5 12 50.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02138) 5 20 00.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць Ф.І. А. і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.