28 верасня на гарадскім стадыёне г. Мсціслаўля прайшло ўрачыстае адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ЯСНА.
Начальнік Мсціслаўскага ўчастка электрасувязі Аляксандр Зуеў павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтай значнай падзеяй. Ён адзначыў, што зараз на стадыёне ёсць зручная і яркая пляцоўка для заняткаў спортам як дзяцей, так і дарослых.
"У нас вельмі вялікі і прыгожы стадыён. На ім у нас праходзяць урокі фізкультуры. Цяпер тут з'явілася яркая пляцоўка, дзе будзе зручна займацца і дзецям, і дарослым. Гэта добры падарунак да Дня нараджэння горада", — падзялілася вучаніца СШ №2.
Жадаем усім хлопцам радасці і актыўнага ладу жыцця!