У лінейцы пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіўся новы суперхуткасны тарыф «ЯСНА 500».
«ЯСНА 500» уключае:
нелімітаваны доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 500/250 Мбіт/с;
інтэрактыўнае тэлебачанне «ZALA: усё ўключана»;
тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаваных злучэнняў у сетцы стацыянарнай сувязі «Белтэлекам»;
паслугу вызначэння нумара CLIP.
Падлучыць пакет «ЯСНА 500» могуць фізічныя асобы, новыя або дзеючыя абаненты тэхналогіі PON пасля папярэдняга аналізу тэхмагчымасці. Каб пачаць карыстацца пакетам «ЯСНА 500», неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам».
Абаненты новага тарыфу таксама могуць падключыць шырокі пералік паслуг за дадатковую плату: антывірусную абарону, доступ да падпісак «Яндэкс Плюс», PREMIER, Оkko, «Літрэс», Wink, тэматычныя тэлевізійныя пакеты «Прэміум», «Больш ТБ», VIP HD і іншыя. Замовіць гэтыя паслугі можна ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», дадатку «Мой Белтэлекам» ці кабінеце карыстальніка.
Кошт «ЯСНА 500» складае 67,5 руб. у месяц.
З 1 красавіка 2025 года пераводзяцца ў архіў наступныя тарыфныя планы:
«ЯСНА Гульнявы»
«ЯСНА Гульнявы SMART»
«ЯСНА 100 SMART»
«ЯСНА 100 прома»
«ЯСНА 100 камфорт»
«Сямейны 5 LTE»
«Рэкорд 10»
«Рэкорд 10 прома»
«Рэкорд 25»
«Бізнес-камплект 20»
«Бізнес-камплект 40»
«Бізнес-кейс 5 LTE»
Гэта значыць, што дзейныя абаненты названых пакетаў могуць працягваць імі карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да іх не змогуць.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, тэлефануйце ў наш адзіны цэнтр абслугоўвання кліентаў па тэлефоне 123.
Падключайцеся і ацаніце ўсе перавагі «ЯСНА 500»!