Уся радасць жыцця ва ўсмешцы ДЗІЦЯЦI!

Самае прыемнае, калі дзеці глядзяць на цябе, дораць сваю ўсмешку, весяляцца і гуляюць. Гуляюць на дзіцячых пляцоўках са сваімі роднымі і мы, кампанія «Белтэлекам», робім для іх гэтыя светлыя і сонечныя святы! Наша рэспубліканская промаакцыя «Свята нашага двара разам з «ЯСНА»!» праходзіць па ўсёй краіне. Пакідаючы за сабой смех, радасць, весялосць і пачуццё сям'і. 15 верасня ў гг. Воранава і Навагрудку на дзіцячых пляцоўках урачыста адкрылі дзіцячыя гульнявыя комплексы «ЯСНА».

Забаўляльная праграма з гульнямі і прызамі, мультыплікацыйнымі героямі, вясёлае фота і бесперапынны струмень уражанняў. Яркіх, светлых і незабыўных уражанняў, якія ім падарыла кампанія "Белтэлекам". Кожнае свята мае свой настрой, у кожнага свята свой густ, колер і пах. Гэтыя ўражанні застаюцца ў дзіцяці на ўсё жыццё і будуць сілкаваць і напаўняць яго, калі яно стане дарослым. А мы спадзяемся, што ўражанні ад нашага свята - «Свята нашага двара разам з «ЯСНА»!» застануцца ў жыхароў Воранава і Навагрудка назаўжды!