«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг для дома | Белтелеком

«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг для дома

У лінейках пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны» з'явіліся навінкі! Асартымент тарыфных планаў для фізічных асоб папоўніўся новымі прапановамі – «ЯСНА 200 Прома» і «Сямейны 25».

Тарыфны план «ЯСНА 200 Прома» працуе па тэхналогіі GPON і ўключае ў сябе:

  • паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт на хуткасці да 200 Мбіт/с на прыём і да 100 Мбіт/с на перадачу;
  • інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана».

Новая прапанова актуальная для абанентаў, якія не карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі.

Кошт «ЯСНА 200 Прома» – 52 рублі ў месяц.

«Сямейны 25» – новы тарыфны план для абанентаў, падключаных па тэхналогіі хDSL.

У яго ўваходзяць наступныя паслугі:

  • доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 25/1 Мбіт/с;
  • інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана»;
  • тэлефонная сувязь з неабмежаванай колькасцю злучэнняў у

сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.

Штомесячная абаненцкая плата за пакет паслуг «Сямейны 25». складае 39,5 рублёў.

Набываць паслугі ў адным пакеце зручней, чым паасобку: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак.

Падключыць прыдатны пакет паслуг можна, звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр або пакінуўшы заяўку на сайце.

Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка