Відэакантроль

Паслуга «Відэакантроль» – гэта рашэнне, з дапамогай якога жыхары шматкватэрных дамоў змогуць быць у курсе таго, што адбываецца на тэрыторыі каля дома, у пад'ездах, на паркоўках і дзіцячых пляцоўках.

Паслуга «Відэакантроль» дае жыхарам дома магчымасць:

  • у любы момант часу падключыцца да сістэмы Відэакантролю і ўбачыць, што адбываецца на тэрыторыі каля дома і ў пад'ездзе;
  • пры неабходнасці праглядзць запісы з архіва за 30 сутак;
  • ажыццяўляць прагляд відэазапісу ў рэжыме онлайн і ў архіве праз сетку інтэрнэт у любай кропцы свету;
  • глядзець відэаінфармацыю з дапамогай спецыяльна распрацаванага прыкладання для любых прылад – камп'ютараў, планшэтаў і мабільных тэлефонаў з аперацыйнай сістэмай Android ці iOS.

Акрамя кантролю за станам тэрыторыі каля дома наяўнась сістэмы відэаназірання з'яўляецца «прафілактыкай» супрацьпраўных дзеянняў. Відэазапіс можна выкарыстоўваць для стварэння доказнай базы ў канфліктных выпадках, паколькі яна лічыцца атрыманай у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (у месцах устаноўкі камер у абавязковым парадку размяшчаюцца адпаведныя папераджальныя таблічкі ці знакі);

Асаблівасці паслугі

Для ўстаноўкі відэакамер у шматкватэрным доме неабходна згода абсалютнай большасці ўладальнікаў кватэр. Спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» прапануюць паслугу «пад ключ»: прадпрыемства праводзіць абследванне жылога будынку і прыдамавой тэрыторыі і пабудову сістэмы відэаназірання, забяспечвае яе кругласутачную работу, перадачу інфармацыі па абароненых каналах у «воблака» і падтрымку карыстальнікаў.

Пасля ўстаноўкі відэакамер карыстальнік мае магчымасць падключыць паслугу «Відэакантроль» адным са спосабаў:

  • з дапамогай мабільнага прыкладання «Мой Белтэлекам» (для персанальнага камп'ютара даступна web-версія па адрасе https://my.beltelecom.by/ ) ці прыкладання «Відэакантроль»;
  • у сэрвісным цэнтры кампаніі.

Запампаваць для Android

Запампаваць для iOS

Памятка па падключэнню паслугі праз прыкладанне на мабільнай прыладзе і праз web-прыкладанне.

Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Відэакантроль» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

Тарыфы на паслугу «Відэакантроль» для фізічных асоб:

    Уводзяцца з 03 мая 2019 года

    № п/п

    Найменне

    Тарыфы з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў

    1.

    Абанементная плата за доступ да паслугі відэакантролю, у месяц

    5,0

    Заўвагі:

    1. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі відэакантролю, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў), устаноўлены з улікам падатку на дададзеную вартасць.
    2. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі відэакантролю, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць збіраецца згодна з заканадаўствам.
    3. Паслуга відэакантроль аказваецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
    4. Абаненцкая плата, устаноўленая пунктам 1, уключае кошт паслуг па відэакантролю ў рэжыме онлайн і доступ да запісанай відэаінфармацыі за 30 сутак (без магчымасці запампоўкі відэаінфармацыі), незалежна ад колькасці камер, даступных да прагляду.
    5. Пры прадастаўленні паслугі відэакантролю аднаму абаненту выдаецца адзін камплект рэквізітаў.
    6. Для абанентаў пакетаў лінейкі "ЯСНА" і "Сямейны" да абанементнай платы за доступ да паслугі відэакантролю прымяняецца каэфіцыент 0,5.

    Источник: http://beltelecom.by/private/videokontrol-private