Палітыка РУП «Белтэлекам» у галіне якасці

Стратэгічная мэта РУП «Белтэлекам» у галiне якасцi – своечасовае і поўнае задавальненне попыту на сучасныя і даступныя паслугі для забеспячэння канкурэнтаздольнасці і эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемства.

Для дасягнення стратэгічнай мэты прадпрыемства ставіць перад сабой наступныя задачы:

  • стварэнне ўстойлівай лічбавай прасторы для якаснага аказання паслуг, ліквідацыі лічбавай няроўнасці жыхароў дзяржавы;
  • ·ахаванне лідзіруючых пазіцый на айчынным рынку электрасувязі за кошт укаранення новых паслуг, высокай якасці аказваемых паслуг і абслугоўвання спажыўцоў, выкарыстання інавацыйных тэхналогій і эфектыўных рыначных стратэгій.

Прынцыпы выканання пастаўленых задач:

  • падтрыманне і пастаяннае паляпшэнне сістэмы менеджменту якасці, прымяненне працэснага падыходу i мышлення на аснове рызык;
  • прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў, якія забяспечваюць дзейсную і эфектыўную работу прадпрыемства, забеспячэнне лідарства персаналу на ўсіх узроўнях прадпрыемства, поўная ўцягнутасць персаналу ў працэсы павышэння якасці;
  • павышэнне кампетэнцый персаналу прадпрыемства, забеспячэнне згуртаванай каманднай работы, забеспячэнне высокага ўзроўню ўмоў працы і матывацыі, прызнанне асабістых заслуг супрацоўнікаў, узнагароджанне за ўклад у развіццё прадпрыемства і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці;
  • сістэматычны аналіз бягучых і перспектыўных патрабаванняў спажыўцоў, задаволенасці спажыўцоў якасцю аказаных паслуг;
  • пабудова ўзаемавыгадных адносін з партнёрамі і пастаўшчыкамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях;
  • удзел у дзяржаўных сацыяльных праектах.

Вышэйшае кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» прымае абавязацельства няўхільна прытрымлівацца выкладзеных прынцыпаў, бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне эфектыўнага кіравання прадпрыемствам, стварэнне неабходных арганізацыйных умоў, выдзяленне фінансавых, кадравых і матэрыяльных рэсурсаў.

Генеральны дырэктар Ю.Н.Петручэня