Прадстаўнікі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці

Прадстаўнікі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" з гонарам прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

А таксама ўшанавалі памяць загінуўшых герояў і прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які прайшоў на Алеі Герояў і мітынгу ля мемарыяла народным апалчэнцам.

А таксама ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Мікалая Рыгоравіча Вайцянкова.

Святочнае ўбранне плошчы Леніна дапоўніла ілюмінацыя на будынку Гомельскага філіяла РУП"Белтэлекам".

Ганарымся сваёй свабоднай і прыгожай краінай! Жадаем

Вам здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!


Source URL: https://beltelecom.by/node/973343