Яшчэ больш цікавага кантэнту: тэлеканал «ЯСНАе TV» з 1 чэрвеня абнавіў сетку вяшчання

З 1 чэрвеня тэлеканал «ЯСНАе TV», заснавальнікам якога з’яўляецца РУП «Белтэлекам», прадставіў абноўленую сетку вяшчання. Асноўны акцэнт рэдакцыя зрабіла на дзіцячую і маладзёжную аўдыторыю, а таксама на кантэнт для сямейнага прагляду.

Абнаўленне фармату стала адказам на запыты сучаснага гледача. Цяпер у праграме з’явіцца якасная анімацыя, сямейнае кіно, захапляючыя серыялы і пазнавальныя праекты, якія зацікавяць кожнага.

Новая структура эфіру дазволіць лёгка знайсці перадачы, якія адпавядаюць узросту і перавагам:

З 06:00 да 11:00 – блок для самых маленькіх. Час займальных прыгод і першых адкрыццяў: дзень пачынаецца з мультфільмаў, добрых сюжэтаў і праграм для развіцця, створаных спецыяльна для юных гледачоў.

З 11:00 да 18:00 – трэндавы кантэнт для падлеткаў і моладзі. У эфіры – анімэ ад топавых студый, поўнаметражная анімацыя, а таксама ўласныя пазнавальныя праекты.

 З 18:00 да 00:00 – час для ўсёй сям’і. Вечары на «ЯСНАЕ TV» стануць яшчэ ўтульней і збяруць каля экрана ўсю сям’ю. Тэлеканал прапануе сямейныя фільмы і папулярныя серыялы, прэм’еры праграм уласнай вытворчасці, а таксама галоўныя тэмы дня ў інфармацыйных выпусках.

Захоўвайце новы расклад, каб быць у курсе самых цікавых перадач.

 У новым фармаце з 1 чэрвеня. Глядзіце «ЯСНАе ТV»!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/yashche-bolsh-cikavaga-kantentu-telekanal-yasnae-tv-z-1-chervenya-abnaviu-setku