У «Белтэлекаме» вызначылі лепшых мантажнікаў валаконна-аптычных ліній сувязі
З 18 чэрвеня па 21 чэрвеня 2024 года ў Магілёве праходзіў рэспубліканскі этап традыцыйнага карпаратыўнага конкурсу прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі – 2024».
Сем каманд, якія прадстаўляюць філіялы «Белтэлекама» з усёй краіны, змагаліся за званне лепшых у прафесіі. На працягу трох дзён канкурсанты дэманстравалі свае навыкі ў мантажы абаненцкіх ліній, падключэнні паслуг, пошуку і ўстараненні пашкоджанняў.
Напружаная барацьба разгарнулася на кожным этапе спаборніцтваў. Удзельнікі праявілі не толькі высокі прафесіяналізм, але і творчы падыход у конкурсе, прысвечаным 30-годдзю РУП «Белтэлекам».
Пераможцамі конкурсу «Мантаж і эксплуатацыя ВАЛС – 2024» сталі:
1 месца: каманда Гомельскага філіяла;
2 месца: каманда Гродзенскага філіяла;
3 месца: каманда Мінскага філіяла.
У творчым конкурсе перамогу атрымала каманда Брэсцкага філіяла!
Арганізатары мерапрыемства адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў і пажадалі ім далейшых поспехаў у рабоце.
Дыпломы і ўзнагароды прызёрам уручыў намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Андрэй Жаркевіч. Андрэй Рамуальдавіч падзякаваў прысутным за ўдзел у конкурсе і пажадаў далейшых прафесійных поспехаў.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за праяўленае майстэрства, волю да перамогі і адданасць прафесіі!