Напрамкі развіцця ў галіне якасці
РУП «Белтэлекам» з'яўляецца найбуйнейшым аператарам электрасувязі, які працуе на рынку з 1995 года. На працягу гэтага часу РУП «Белтэлекам» чатыры разы (2004, 2010, 2015 і 2021) і лаўрэатам Прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь у галiне якасцi.
У мэтах пастаяннага ўдасканалення якасці аказваемых паслуг і павышэння задаволенасці спажыўцоў кампаніі ў РУП «Белтэлекам» з 2003 года была ўкаранёна і пастаянна ўдасканальваецца сістэма менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі. У снежні 2021 года кампанія паспяхова прайшла паўторную сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі патрабаванням стандарту СТБ ISО 9001-2015 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні».
Сістэма менеджменту якасці на аснове СТБ ISO 9001-2015 грунтуецца на сямі прынцыпах менеджменту якасці:
- арыентацыя на спажыўца;
- лідэрства;
- прыцягненне персаналу;
- працэсны падыход;
- паляпшэнне;
- прыняцце рашэнняў, заснаванае на сведчаннях;
- менеджмент адносін.
У мэтах рэалізацыі місіі прадпрыемства, стратэгічных мэт прадпрыемства вышэйшым кіраўніцтвам вызначаны працэсы сістэмы менеджменту якасці (бізнес-працэсы), неабходныя для аказання паслуг электрасувязі.
За кожным працэсам сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства замацаваны ўладальнік працэсу, вызначаны яго абавязкі і паўнамоцтвы. Выконваецца перыядычнае ацэньванне працэсаў, уключаючы ацэнку рызык, для наступнага ўкаранення змен у мэтах паляпшэння працэсаў і дзейнасцi прадпрыемства ў цэлым.
У мэтах павышэння эфектыўнасці (прыбытковасці) дзейнасці прадпрыемства вышэйшым кіраўніцтвам укаранёны праектны прынцып інвестыцыйнай і камерцыйнай дзейнасці прадпрыемства (зацверджана канцэпцыя аб праектным прынцыпе работы).
Стратэгічныя задачы РУП «Белтэлекам»
Эканоміка рухаецца ў бок усё большай цыфравізацыі. Драйверам гэтай працы з'яўляецца Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады». Менавіта лічбавая, інавацыйная эканоміка задае доўгатэрміновы вектар развіцця нашай краіны, а значыць уваходзіць у стратэгічныя задачы вядучага аператара сувязі. РУП «Белтэлекам» сёння не проста знаёміць карыстальнікаў з магчымасцямі новых тэхналогій, але і выступае правадніком сучаснай тэлекамунікацыйнай індустрыі. Магутная інфраструктура электрасувязі, якую стварае прадпрыемства, дае магчымасць нарошчваць лічбавы патэнцыял ва ўсіх галінах дзейнасці і сацыяльнай сферы.
Працягваючы маштабную работу па будаўніцтве валаконна-аптычных ліній сувязі і цэнтраў апрацоўкі даных, прадпрыемства пастаянна ставіць новыя мэты. Так, у студзені 2022 года РУП «Белтэлекам» атрымала ліцэнзію на аказанне паслуг сотавай сувязі, а ў лютым прызначанае адзіным аператарам рэспублiканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Пры гэтым нязменнымі прыярытэтамі РУП "Белтэлекам" застаюцца якасць паслуг, надзейнае функцыянаванне інжынерных сістэм, павышэнне сэрвісу.