Інтэрактыўнае апытанне

Паслуга "Інтэрактыўнае апытанне" уяўляе сабой фіксаванне статстычных звестак аб колькасці званкоў, якія паступілі на выдзеленыя тэлефонныя нумары ад абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, адлюстраванне вынікаў «Інтэрактыўнага апытання» на web-старонцы http://interopros.beltelecom.by у рэжыме рэальнага часу, а таксама тарыфікацыю паступаючых выклікаў ад абанентаў (у выпадку, калі званкі абанентаў будуць платнымі, па тарыфах Заказчыка).

Пры дапамозе гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць:

  • папулярызаваць сваю прадукцыю;
  • праводзіць маркетынгавыя даследаванні ў дачыненні да сваіх тавараў, паслуг, кліентаў і канкурэнтаў;
  • арганізаваць сваю работу на аснове самых свежых статыстычных звестак;
  • праводзіць сацыялагічныя апытанні грамадскай думкі, гульневыя перадачы (латарэі, віктарыны і інш.) і г.д.

Пры гэтым рэзультаты "Інтэрактыўнага апытання" могуць неадкладна прадстаўляцца ў розных сродках масавай інфармацыі (напрыклад, у тэле- і радыеэфіры, у сетцы Інтэрнэт), аб'яўляецца па заканчэнні апытання альбо выкарыстоўвацца для ўнутрыфірмавых мэтаў.

Доступ да паслугі "Інтэрактыўнае апытанне" для абанентаў Рэспублікі Беларусь арганізуецца з выкарыстаннем нумарацыі фармата 8-803-АВС-хххх (у выпадку, калі званкі для абанентаў суткі электрасувязі агульнага карыстання будуць бясплатнымі) і фармата 8-810-АВС-хххх (у выпадку, калі званкі для абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання будуць платнымі) дзе:

8 - код выхада на міжнародную станцыю,
803, 810- код паслугі (803- бясплатнае апытанне, 810 – платнае апытанне),
АВС - рэгіянальны код паслугі,
хххх - код Заказчыка.

Нумарацыя прызначаецца РУП «Белтэлекам» па ўзгадненні з заказчыкам паслугі.

Магчымасці паслугі:

  • аўтаматычны пачатак/спыненне ўліку выклікаў і SMS на зададзены час;
  • cамастойная актывацыя/дэактывацыя галасавання Заказчыкам праз web-партал Паслугі (опцыя па патрабаванні);
  • самастойнае абнуленне Заказчыкам лічыльніка на web-партале старонкі вынікаў галасавання;
  • аўтаадказчык з маўленчым прывітаннем (для тэлефоннага галасавання);
  • кантроль за дынамікай галасавання;
  • атрыманне вынікаў галасавання ў рэжыме рэальнага часу для Заказчыка Паслугі;
  • атрыманне/прагляд вынікаў праз сетку інтэрнэт (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні);
  • вынікі апытання размяшчаюцца ў сетцы інтэрнэт па адрасе http://interopros.beltelecom.by (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні);
  • выдзяленне рэквізітаў доступу да web-сервера інтэлектуальнай платформы для прагляду вынікаў галасавання (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні);
  • перыяд абнаўлення звестак на web-сайце ўстанаўліваецца Заказчыкам самастойна і можа складаць 5 секунд, 30 секунд, 1 хвіліна, 2 хвіліны, 5 хвілін, 10 хвілін;
  • атрыманне вынікаў праз сетку інтэрнэт (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні), выкарыстоўваючы HTTP запыт  да лічыльніках вынікаў галасавання.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Тарыфы на паслугу "Інтэрактыўнае апытанне"
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслугі
Тарыф, беларускіх рублёў
 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без уліку ПДВ)
1 Тэлефоннае злучэнне, за паслугу:
 
1.1 званок на Еўрабачанне
0,504
1.2 званок на платнае інтэрактыўнае апытанне
0,44
2 Тэхнічнае забеспячэнне паслугі "Інтэрактыўнае апытанне"
 
2.1 Арганізацыя паслугі з прысваеннем аднаго нумара, аднаразова
 
2.1.1 галасавое тэлефоннае галасаванне
180,00
2.1.2 SMS-галасаванне
70,00
2.2 Актывізацыя кожнага наступнага нумара, пачынаючы з другога за нумар, аднаразова
 
2.2.1 галасавое тэлефоннае галасаванне
10,00
2.2.2 SMS-галасаванне
4,80
2.3 Выдача пароля для доступу да WEB-сервера ІП, за паслугу
39,00
2.4 Выдача расшыфровачнай ведамасці, за перыяд назапашвання
470,00
2.5 Апрацоўка і выстаўленне рахунку:
 
2.5.1 ад 1 да 10000 званкоў ўключна
68,80
2.5.2 звыш 10000 за кожную поўную і няпоўную 1000 выклікаў
6,80
2.6 Выкарыстанне абсталявання інтэлектуальнай платформы, за кожныя поўныя або няпоўныя 10 хвілін:
 
2.6.1 да 30 хвілін уключна
 
  з 9.00 да 23.00
135,00
  з 23.00 да 9.00
135,00
  SMS-галасаванне, кругласутачна
85,00
2.6.2 да 2 гадзін уключна
 
  з 9.00 да 23.00
58,00
  з 23.00 да 9.00
31,00
  SMS-галасаванне, кругласутачна
35,00
2.6.3 звыш 2 гадзін у месяц
 
  з 9.00 да 23.00
50,00
  з 23.00 да 9.00
30,00
  SMS-галасаванне, кругласутачна
34,00

Source URL: https://beltelecom.by/business/additional-services/interactive-polling