Палітыка РУП «Белтэлекам» у галіне якасці
Стратэгічная мэта РУП «Белтэлекам» – забеспячэнне ўстойлівай канкурэнтаздольнасці і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці кампаніі шляхам своечасовага і поўнага задавальнення попыту на сучасныя і даступныя паслугі электрасувязі.
Для дасягнення стратэгічнай мэты прадпрыемства ставіць перад сабой наступныя задачы:
- якасна аказваць паслугі электрасувязі;
- захаваць істотнае становішча кампаніі на рынку электрасувязі за кошт укаранення новых паслуг, выгадных для спажыўцоў тарыфных планаў, рознічнага продажу якасных тавараў, прымянення эфектыўных рынкавых стратэгій;
- выконваць пошук новых тэхналогій, бесперапынна паляпшаць вытворчую інфраструктуру кампаніі шляхам укаранення тэхналагічных інавацый і ўдасканалення бізнес-працэсаў;
- развіваць і замацоўваць кадравы склад кампаніі.
Прынцыпы выканання пастаўленых задач:
- прымяненне інструментаў эфектыўнага менеджменту - сістэмы менеджменту якасці, працэснага падыходу з мышленнем на аснове рызык;
- адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 і пастаяннае паляпшэнне сістэмы менеджменту якасці;
- прагназаванне тэндэнцый рынку паслуг і пераваг спажыўцоў, выкананне патрабаванняў спажыўцоў і павышэнне іх задаволенасці;
- стварэнне прывабных працоўных месцаў, развіццё кампетэнцый і забеспячэнне высокага ўзроўню прафесіяналізму персаналу кампаніі;
- лідэрства кіраўнікоў усіх узроўняў, прыцягненне персаналу да працэсаў павышэння якасці, дакладанае размеркаванне адказнасці і паўнамоцтваў;
- прызнанне асабістых заслуг супрацоўнікаў, узнагароджанне за ўклад у стварэнне паслуг высокай якасці і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці;
- узаемавыгаднае доўгатэрміновае супрацоўніцтва з партнёрамі кампаніі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Вышэйшае кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» прымае абавязацельства няўхільна прытрымлівацца выкладзеных прынцыпаў, бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне эфектыўнага кіравання прадпрыемствам, стварэнне неабходных арганізацыйных умоў, выдзяленне фінансавых, кадравых і матэрыяльных рэсурсаў.
Генеральны дырэктар Ю.М.Петручэня