Спосабы аплаты
Для фізічных асоб
Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Звяртаем увагу, што для вяртання памылкова залічаных грашовых сродкаў Вам неабходна звярнуцца ў Сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам» для напісання заявы ўстаноўленага ўзору.
Фізічным асобам
1. Пры аплаце наяўнымі грашовымі сродкамі вяртанне ажыццяўляецца на карт-рахунак або паштовым пераводам.
1.1. Для вяртання грашовых сродкаў на разліковы рахунак (карт-рахунак) заяўнік павінен прадаставіць:
- квітанцыю аб аплаце (чэк),
- банкаўскія рэквізіты: код банка (BIC), УНП банка, разліковы рахунак заяўніка (IBAN) – 28 сімвалаў, транзітны рахунак банка (калі такі ёсць) – 28 сімвалаў.
1.2. Для вяртання паштовым пераводам:
- квітанцыю аб аплаце (чэк),
- прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас (індэкс, вуліца, дом, кватэра, горад, краіна).
2. Пры аплаце безнаяўным разлікам грашовыя сродкі вяртаюцца толькі на разліковы рахунак заяўніка, з якога была праведзена аплата. Заяўніку неабходна прадаставіць:
- чэк/карт-чэк аплаты паслуг у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» або выпіску па яго банкаўскім рахунку, якая пацвярджае факт аплаты.
- банкаўскія рэквізіты: код банка (BIC), УНП банка, разліковы рахунак заяўніка (IBAN) – 28 сімвалаў, транзітны рахунак банка (калі такі ёсць) – 28 сімвалаў.
Заўвага:
Грашовыя сродкі будуць вернутыя за вылікам выдаткаў па пераліку/перасылцы.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Пры вяртанні грашовых сродкаў безнаяўным разлікам грашовыя сродкі вяртаюцца толькі на разліковы рахунак заяўніка, з якога была праведзена аплата. Заяўніку трэба прадаставіць пісьмо і чэк/карт-чэк аплаты паслуг у сістэме «Інтэрнэт-банкінг».