Як аплаціць
1. Авансавыя форма разлікаў
Для паслуг доступу ў сетку інтэрнэт byfly, тэлебачання ZALA, пакетаў паслуг лінейкі ЯСНА, Разумны дом ужываецца авансавая форма разлікаў.
Пры авансавай форме разлікаў Абанент пералічвае на асабовы рахунак паслугі ў разліковай сістэме Аператара сродкі і самастойна кантралюе станоўчы баланс у дадатку «Мой Белтэлекам» для таго, каб паслуга была актыўная.
2. Крэдытная форма разлікаў
Для паслуг тэлефоннай сувязі (не уключаных у пакет паслуг лінейкі ЯСНА) і іншых паслуг прымяняецца крэдытная форма разлікаў, пры якой Аператар па заканчэнні каляндарнага месяца фармуе і выстаўляе рахунак за аказаныя паслугі электрасувязі. Інфармацыю пра суму да аплаты можна даведацца па спасылцы.
Спосабы аплаты
1. банкаўскія плацёжныя карты:
- праз Банкі і плацёжныя сістэмы, падключаныя да АРІП, у тым ліку сэрвис QIWI;
- у аддзяленнях РУП «Белпошта»;
- праз анлайн-аплату на сайце «Белтэлекам»;
2. наяўныя грашовыя сродкі;
- праз Банкі і плацёжныя сістэмы, падключаныя да АРІП;
- у аддзяленнях РУП «Белпошта».
3. карты экспрэс-аплаты (КЭА) наміналам 10 рублёў. Папаўненне асабовага рахунку паслугі з выкарыстаннем КЭА ажыццяўляецца ў Дадатку «Мой Белтэлекам».
4. сэрвіс «Абяцаны плацёж» (максімальная сума 20 рублёў). Сэрвіс «Абяцаны плацёж» даступны ў Дадатку «Мой Белтэлекам».