«Белтэлекам» пастаянна пашырае асартымент тавараў, якія абаненты кампаніі могуць набыць на выгадных умовах – у растэрміноўку да 24 месяцаў.
У сэрвісных цэнтрах і на shop.beltelecom.by з'явілася яшчэ адна навінка – папулярныя планшэты Xiaomi Redmi Pad па прымальнай цане. Гэтыя ўніверсальныя прылады з прывабным строгім дызайнам атрымалі 10,6-цалевы IPS-экран з дазволам 2000×1200 кропак і суадносінамі бакоў 5:3. Стыльны суцэльнаметалічны корпус абараняе планшэт ад выпадковых драпін. Высокую прадукцыйнасць забяспечвае хуткі 8-ядзерны працэсар. Для выдатнай якасці гуку чатыры дынаміка з падтрымкай тэхналогіі Dolby Atmos.
Redmi Pad працуе пад кіраваннем Android 12 з фірмовай абалонкай MIUI 13 for Pad. Планшэты даступныя ў двух колерах – месяцовае срэбра і графітавы шэры. Растэрміноўка – 24 месяцы са штомесячным плацяжом 37 рублёў.
Вялікім попытам карыстаюцца разумныя калонкі Яндэкс з магутным гукам, стыльным дызайнам і галасавым памагатым Алісай. У асартыменце прадстаўлены тры мадэлі ў розных колерах – Яндэкс.Станцыя Лайт, Яндэкс.Станцыя Міні версія з гадзіннікам і Яндэкс.Станцыя 2.
Для Яндэкс.Станцый Лайт характэрны яркі дызайн – калонкі прадстаўлены ў некалькіх каляровых варыянтах. З дапамогай Яндэкс.Станцыі Міні можна кіраваць «разумнай» тэхнікай. Аліса эфектыўна працуе з прыладамі «разумнай хаты», напрыклад, да калонкі можна дадаць робат-пыласос і запускаць яго выдалена. Акрамя таго, Яндэкс.Станцыя Міні з гадзіннікам валодае падвышанай магутнасцю і святлодыёдным дысплеем, які можа паказваць час ці надвор'е. Пры куплі разумнай калонкі Яндэкс у растэрміноўку кошт штомесячнага плацяжу – ад 12 рублёў у месяц.
Сярод самых запатрабаваных тавараў на shop.beltelecom.by таксама смартфоны Apple iРhone 14 і наўтбукі Tecno Megabook T1. Apple iРhone 14 128GB мае дыяганаль дысплея 6,1 цалі, абсталяваны працэсарам Apple A15 Bionic, OLED-дысплеем і палепшанай камерай. Смартфон можна набыць у растэрміноўку на 24 месяцы, сума штомесячнага плацяжу складзе 180 рублёў.
Наўтбук Tecno Megabook T1 16GB/512GB з дыяганаллю экрана 15,6 цалі даступны ў двух колерах: Space Grey і Moonshine Silver. Гэта тонкі, лёгкі, стыльны наўтбук у алюмініевым корпусе, з працэсарам Intel Core i5, IPS-матрыцай і дазволам экрана 1920×1080. Аб'ём аператыўнай памяці – 16 ГБ, запас энергіі – да 17,5 гадзін. Маючы дастаткова вялікі экран, ён важыць усяго 1480 г! Растэрміноўка на наўтбук – 24 месяцы са штомесячным плацяжом 110 рублёў.
Яшчэ адзін папулярны гаджэт, які набываецца абанетамі «Белтэлекама», – iPad Wi-Fi 2021. Гэта магутны, універсальны, просты ў выкарыстанні і даступны па кошце планшэт. Створаны спецыяльна для вашых любімых заняткаў. Працуйце, гуляйце, вучыцеся, стварайце, размаўляйце і рабіце мноства іншых спраў разам з iPad Wi-Fi 2021. Пры куплі ў растэрміноўку на 24 месяцы штомесячны плацёж складзе 63 рублі (з аб'ёмам памяці 64 Gb) або 90 рублёў (з аб'ёмам памяці 256 Gb ) у месяц адпаведна.
Таксама ў асартыменце shop.beltelecom.by прадстаўлены планшэт Lenovo Tab M10 Plus TB-X606F. Пры пакупцы ў растэрміноўку на 24 месяцы штомесячны плацёж складзе 37 рублёў.
Поўнае апісанне тавараў – shop.beltelecom.by
На нашым YouTube-канале прадстаўлены відэаагляды тэхнікі, якую можна набыць у растэрміноўку ў «Белтэлекаме». Эксперт Алег Волкаў падрабязна распавядае пра папулярныя тавары, іх перавагі і недахопы. Усе відэа мы размясцілі ў асобным плэйлісце «Час купляць!» Для прагляду перайдзіце па спасылцы.
Купіць тавар у растэрміноўку могуць абаненты, якія больш за год карыстаюцца доступам у сетку Інтэрнэт і/або тэлебачаннем ZALA, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг (падрабязней тут).
Пакінуць заяўку на набыццё тавара можна на сайце beltelecom.by. Атрымаць падрабязную кансультацыю – у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» або па нумары 123 (званок бясплатны).
Набыць у растэрміноўку ў «Белтэлекаме» можна таксама сучасныя тэлевізары – LG, KIVI, Xiaomi, Skyworth, iFFALCON з дыяганаллю ад 32 да 65 цаляў, робаты-пыласосы Xiaomi Mi Robot і Roborock Robot, кавамашыны DeLonghi, смарт-гадзіннікi Huawei у асартыменце, Wi-Fi роўтары ад вытворцаў TP-Link і D-Link, наўтбук Huawei і кандыцыянеры LG.
Спяшайцеся! Колькасць тавара абмежавана.