У ліпені ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з'явіўся новы горад – Нароўля, адміністрацыйны цэнтр Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цяпер лічбавая платформа паспяхова працуе ў 18 гарадах Беларусі і да канца года стане даступна яшчэ 35-м гарадам.
«Мой горад» – гэта мабільнае прыкладанне, якое дае карыстальніку магчымасць быць у курсе ўсіх навін і падзей, скідак, апытанняў і акцый, якія адбываюцца ў яго горадзе. На рэсурсе ўжо прадстаўлены практычна ўсе арганізацыі раёна. Для зручнасці яны структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя і іншыя.
Дзякуючы мабільнаму дадатку «Мой горад» гараджане атрымліваюць сучасны спосаб камунікацый. Тут даступна актуальная інфармацыя аб дзяржаўных установах і паслугах. Сэрвісы платформы дапамогуць хутка знайсці бліжэйшую паліклініку, школу ці банк і дадуць неабходную інфармацыю пра іх. Таксама дадатак змяшчае звесткі аб мясцовых славутасцях, музеях, парках і іншых цікавых месцах.
Галоўная асаблівасць платформы – гэта магчымасць зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта. Гараджане могуць запісацца на прыём у гарадскі выканаўчы камітэт, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА. Акрамя таго, мясцовыя жыхары могуць прымаць удзел у гарадскіх апытаннях і галасаваннях, выказваць сваё меркаванне і ўносіць прапановы па паляпшэнні гарадской інфраструктуры.
Новы дадатак стаў яшчэ адным прыкладам таго, як лічбавыя тэхналогіі могуць палепшыць якасць жыцця людзей і зрабіць горад больш прывабным для мясцовых жыхароў і турыстаў.
Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Спіс гарадоў, падлучаных да прыкладання прадстаўлены тут.