Філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» увёў у эксплуатацыю шматузроўневую стаянку з комплексам адміністрацыйна-бытавых памяшканняў.
Урачыстае адкрыццё адбылося 6 красавіка. Свае прывітаннi калектыву адрасавалі міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Дараховіч, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. З тэхналагічнымі магчымасцямі новага паркінга гасцей пазнаёміў дырэктар філіяла «МГТС» Эдуард Белакурскі.
Дзякуючы сучасным паркавальным рашэнням на кампактнай плошчы арганізавана не толькі захоўванне аўтамабіляў, але і іх якаснае тэхнічнае абслугоўванне. Гэта асабліва актуальна ва ўмовах сучаснага горада.
Пры будаўніцтве рэалізаваны новыя тэхналогіі ў сферы парковачных сістэм, улічаны функцыянальныя і экалагічныя патрабаванні. Акрамя таго, праект наглядна даказвае, што вытворчая паркоўка можа арганічна ўпісацца ў гарадское асяроддзе.
Шасціпавярховая стаянка прадугледжвае месцы для размяшчэння 136 аўтамабіляў. На першым узроўні размешчаны зоны рамонту і тэхабслугоўвання, мыйка, гаражныя боксы і іншыя тэхналагічныя памяшкання. Тут будуць абслугоўвацца легкавыя і вялікагрузныя машыны, а таксама спецыяльная тэхніка сувязі. На мыйцы забяспечана эканомнае спажыванне вады з мінімальным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе. Усе вытворчыя зоны аснашчаны сучасным абсталяваннем.
З улікам развіцця электрамабільнага транспарту на аб'екце створана адпаведная інфраструктура: на кожным паверсе паркінга падведзена электрычнасць для зарадкі электрамабіляў.
У адміністрацыйна-бытавой частцы знаходзяцца спецыяльныя памяшканні для выпуску аўтамабіляў у змену - дыспетчарская, пакой перадрэйсавага агляду і іншыя. Прадугледжаны таксама і навучальны клас для кіроўцаў.
Такім чынам, аб'ект удала спалучае ў сабе сучасны функцыянал: забяспечвае бяспечнае захоўванне транспарту і магчымасць яго тэхабслугоўвання прама на месцы. Але самае галоўнае - тут створаны камфортныя ўмовы для супрацоўнікаў, а гэта залог паспяховай і эфектыўнай працы.