12 ліпеня 2023 года ў горадзе Віцебску расчыніць свае дзверы XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». Гэтая штогадовая яркая падзея аб'ядноўвае выканаўцаў, музыкаў, танцораў і іншых прадстаўнікоў творчых прафесій з розных краін.
Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXXII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2023» і XXI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2023».
Творчы форум працягнецца шэсць дзён і аб'яднае больш за 5000 удзельнікаў з 30 краін. У праграме – самыя разнастайныя мерапрыемствы, уключаючы канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, танцавальныя праекты, майстар-класы, цыркавыя паказы і шоу на любы густ і ўзрост. Адкрыецца фестываль выдатным канцэртам, прымеркаваным да Года міру і стварэння, пад назвай «Свет нашаму дому» ў выкананні гурта «АУРА» і запрошаных гасцей.
Партнёрства нацыянальнага аператара сувязі са «Славянскім базарам» працягваецца амаль 20 гадоў. І сёлета «Белтэлекам» выступае афіцыйным партнёрам музычнага фестывалю, забяспечваючы тэхнічную падтрымку мерапрыемства.
У дні фестывалю спецыялісты Віцебскага філіяла «Белтэлекама» пазнаёмяць гасцей свята з самымі папулярнымі паслугамі, раскажуць аб новых праектах і сэрвісах. Напрыклад, кампанія актыўна развівае напрамак рознічных продажаў. Пастаянна пашыраецца асартымент тавараў, даступных у растэрміноўку на выгадных умовах. У сэрвісных цэнтрах і на сайце shop.beltelecom.by можна набыць кандыцыянеры, электравеласіпеды і самакаты, смартфоны, тэлевізары, робаты-пыласосы, кофемашыны і іншую тэхніку. Колькасць жадаючых набыць тавары ў «Белтэлекаме» ўвесь час расце.
Акрамя таго, нашы калегі падрыхтавалі насычаную праграму з гульнямі, конкурсамі, віктарынамі і іншымі сюрпрызамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць фірмовыя сувеніры ад «Белтэлекама».
Урачыстае адкрыццё «Славянскага базару ў Віцебску» адбудзецца 13 ліпеня. Працягнецца міжнародны фестываль мастацтваў да 17 ліпеня.
Не выпусціце шанц наведаць «Славянскі базар у Віцебску» і адчуць яго непаўторную атмасферу!