Кампанія «Белтэлекам» прапануе сучасныя інструменты для бяспечнай працы ў Інтэрнэце: антывірусную ахову і паслугу кантэкстнай фільтрацыі «Бацькоўскі кантроль» .
Для аховы кампутара абаненты byfly і пакетаў паслуг, якія ўключаюць доступ у сетку Інтэрнэт, могуць скарыстацца вядомымі праграмнымі прадуктамі ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» або ESET на ўмовах падпіскі.
Паслуга «Бацькоўскі кантроль» дапаможа засцерагчы дзяцей ад экстрэмізму і жорсткасці і іншай непажаданай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.
Падключыць антывірусную ахову і «Бацькоўскі кантроль» можна ў кабінеце карыстальніка, дадатку «Мой Белтэлекам», або ў сэрвісных цэнтрах кампаніі. Паслугі з'яўляюцца гнутка наладжваемымі: калі яны патрэбныя вам не ўвесь час, а час ад часу, то ў любы момант можна ўключыць / адключыць іх. Пры гэтым аплата будзе брацца толькі за тыя перыяды (суткі), у якія Вы карысталіся паслугай.
Таксама нагадваем некалькі нескладаных правіл, якія дазваляюць павысіць інфармацыйную бяспеку ў кіберпрасторы.
1. Надзейныя паролі.
Стварайце персанальныя (унікальныя) паролі да розных сэрвісаў. Выкарыстоўвайце складаныя паролі: мінімум 10 знакаў, адначасова лічбы, малыя і вялікія сімвалы і інш. Давярайце толькі правераным менеджэрам пароляў.
2. Бяспечны Wi-Fi.
Адключайце агульны доступ да сваёй кропкі Wi-Fi, нават калі ў Вас безлімітны інтэрнэт. Выкарыстоўвайце надзейны пароль для доступу да Вашай сеткі Wi-Fi. Дэактывуе аўтаматычнае падключэнне сваіх прылад да адкрытых кропак Wi-Fi.
3. Правераныя браўзэры і сайты.
Выкарыстоўвайце спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (антывірус, пашырэнне для браўзэра), каб пазбегнуць наведвання сумніўных сайтаў.
4. Бяспека электроннай пошты.
Падключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Выкарыстоўвайце СПАМ-фільтры.
5. Выкарыстанне дадаткаў, соцсетак і мессенджэраў.
Ўстанаўлівайце дадаткі толькі з PlayMarket, AppStore або з вартых даверу крыніц. Звяртайце ўвагу, да якіх функцый гаджэта дадатак запытвае доступ. Абменьвайцеся паведамленнямі ў соцсетках і мессенджэрах, толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуючы на сумніўныя просьбы і прапановы.
6. Ахова даных банкаўскай карткі.
Захоўваеце ў таямніцы пін-код карты. Аформіце асобную карту для анлайн-пакупак. Прыкрывайце далонню клавіятуру пры ўводзе пін-кода.