Паважаныя абаненты!
Апошнім часам фіксуюцца выпадкі дзеянняў махляроў ад імя РУП «Белтэлекам». Зламыснікі тэлефануюць праз розныя месэнджэры (WhatsApp, Viber і іншыя) і прадстаўляюцца супрацоўнікамі кампаніі «Белтэлекам». Карыстаючыся даверам абанентаў, пад маркай неабходнасці падаўжэння дамовы махляры прапануюць усталяваць ці пераўсталяваць мабільны дадатак «Мой Белтэлекам» не з афіцыйнай крамы прыкладанняў, а з усталявальнага APK-файла, накіраванага асабістым паведамленнем у мэсанджар. Такі файл з вялікай дзеллю верагоднасці з'яўляецца шкоднасным і пасля яго ўсталёўкі (абнаўленні прыкладання) мабільная прылада становіцца падкантрольным зламысніку.
Звяртаем увагу, што такім чынам іншыя асобы могуць атрымаць доступ да дадзеных карыстальніка, якія захоўваюцца на смартфоне: SMS, асабістай перапісцы ў мэсэнджарах і сацсетках, інфармацыі аб банкаўскіх картах і паролях і да т.п. Зламыснікі таксама могуць усталёўваць іншыя прыкладанні на мабільным прыладзе, атрымліваць з іх дапамогай выдалены доступ да яго, афармляць банкаўскія і іншыя сэрвісы і паслугі.
Засцерагчы сябе ад ашуканцаў можна, выконваючы простыя меры засцярогі. Калі вы атрымалі званок ці паведамленне падобнага сумнеўнага характару, пераканаўча просім памятаць:
- супрацоўнікі РУП «Белтэлекам» ніколі не тэлефануюць праз месэнджэры;
- калі падчас размовы ў вас з'явіліся якія-небудзь сумненьні, завяршыце званок і ператэлефануйце па афіцыйным нумары тэлефона РУП «Белтэлекам» – 123 (адзіны цэнтр абслугоўвання кліентаў);
- нават калі гутарка вам здаецца рэалістычнай, не здзяйсняйце ніякіх дзеянняў, прапанаваных ашуканцамі: не ўсталёўвайце ніякія прыкладанні з недакладных крыніц або дасланыя вам у выглядзе файла;
- заўсёды зважайце на запытаныя дадаткам правы доступу да функцый тэлефона, усе правы павінны быць мінімальнымі і лагічна вытлумачальнымі;
- калі вас просяць ператэлефанаваць на прадыктаваны нумар, праігнаруйце гэтую прапанову.
Калі ў вас ёсць падазрэнні аб здзейсненым махлярстве або зламысніку ўжо ўдалося скарыстацца вашымі дадзенымі, неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы па нумары 102 і паведаміце аб факце махлярства і спадарожную інфармацыю.
Будзьце пільныя!
Падрабязней у відэасюжэце ў нашым Telegram-канале.