Больш музыкі і забаў: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

У ZALA пачалося вяшчанне тэставых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце "Канапа ТБ" SMART ZALA з'явіліся - забаўляльны тэлеканал TERRA HD (кнопка 78) і музычны канал BRIDGE TV DELUXE (кнопка 87).

TERRA HD - забаўляльна-пазнавальны канал з упорам на мужчынскую аўдыторыю. Тут вы знойдзеце праграмы аб падарожжах, гісторыі, навуцы, дзікай прыродзе, кулінарыі, паляванні і рыбалцы. TERRA HD - тэрыторыя крутых дакументалак!

BRIDGE TV DELUXE - тэлеканал музычнага кантэнту, у эфіры якога прадстаўлена калекцыя папулярных кліпаў у розных стылях: ад класікі і джаза да індзі і IDM.

У дадатковым пакеце "Начны", пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце "Канапа ТБ" SMART ZALA на 161 кнопцы пачалася трансляцыя тэлеканала CANDY

CANDY - эратычны канал для аўдыторыі "18 +". Сюжэты Candy - гэта своеасаблівыя міні-фільмы, кожны са сваёй драматургіяй.

Прыемнага прагляду!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!