6 верасня ў Мінскай гарадской ратушы падвялі вынікі гарадскога этапу конкурсу «Лепшы малады спецыяліст 2019 года".
Удзел прынялі каля 50 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый горада Мінска. У ліку пераможцаў конкурсу - інжынер электрасувязі цэха аўтаматызаванага бюро рамонту філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Кірыл Гасанаў, які заняў 2 месца ў намінацыі «Лепшы малады спецыяліст прадпрыемства транспарту і сувязі».
Нягледзячы на тое, што Кірыл працуе на прадпрыемстве са жніўня 2018 года - ужо мае свае асабістыя дасягненні і заслугі.
Жадаем нашаму супрацоўніку мець поспех ва ўсіх справах, імкнуцца да перамог, дамагацца высокіх вынікаў у любой сферы дзейнасці, кожны дзень адкрываць для сябе гарызонт новых магчымасцяў і заўсёды заставацца шчаслівым чалавекам, упэўненым у сваім поспеху.