«Белтэлекам» паведамляе, што ў кастрычніку бягучага года будуць праводзіцца работы па рэканструкцыі антэна-мачтавага збудавання на РТПС «Ракітніца», у сувязі з чым можа адбывацца перыядычнае пагаршэнне якасці прыёму сігнала ў абанентаў эфірнага тэлебачання ZALA ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Маларыцкім, Камянецкім, Кобрынскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.