Гродзенская вобласць. Планавыя работы на сетцы размеркавання тэлевізійнага і гукавога вяшчання.

04.04.2024 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыi Карэліцкага, Навагрудскага раёнаў Гродзенскай  вобласці, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага раёнаў Мінскай вобласці, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Лукі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гродна.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.