Гомельская вобласць. Планавыя работы на сетцы размеркавання тэлевізійнага і гукавога вяшчання.

15.04.2024 – 19.04.2024 з 09.00 да 16.00 у сувязі з планавымі работамі, у залежнасці ад умоў надвор'я, магчыма адсутнасць прыему ад АРТПС Сметанічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага, Ельскага, Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Даведкі па тэлефоне 123.