Гомельская вобласць. Планавыя работы на сетцы размеркавання тэлевізійнага і гукавога вяшчання.

16.04.2024 з 09.15 да 15.00 у сувязі з планавымі работамі, будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Брагiн агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гомель, Сталіца, Праўда радыё на тэрыторыі Брагінскага, Хойніцкага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Нараўлянскага, Калінкавіцкага, Гомельскага раёнаў Гомельскай вобласці.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці. Даведкі па тэлефоне 123.