РУП «Белтэлекам» - адзіны аператар у Рэспубліцы Беларусь, які дазваляе поўны комплекс паслуг дакументальнай электрасувязі: канфідэнцыяльны абмен дакументальнымі паведамленнямі ў рэжыме рэальнага часу з абанентамі рэспублікі і замежжа - паслуга абаненцкага тэлеграфавання АТ-Тэлекс; прадастаўленне ў карыстанне тэлеграфных каналаў; перадача ўнутраных (адрасатам рэспублікі) і міжнародных (адрасатам краін СНД, Балтыі і далекага замежжа) тэлеграм. Тэлеграмы перадаюцца з абаненцкіх установак сеткі АТ-Тэлекс, па нумары тэлефона службы прыема тэлеграм 166 (з 08.00 да 20.00, пасля заключэння пісьмовага пагаднення), у пунктах калектыўнага карыстання РУП «Белтэлекам», у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта». Тэлеграмай можна направіць афіцыяльнае апавяшчэнне, папярэджанне, напамін, віншаванне на святочнай паштоўцы, запрашэнне. У выпадку неабходнасці тэлеграму з адным і тым жа тэкстам можна направіць некалькім адрасатам. Пры ўзнікненні ў адпраўніка неабходнасці атрымання інфармацыі аб тым, каму і калі была ўручана тэлеграма, накіроўваецца тэлеграма з уведамленнем аб уручэнні тэлеграфам. Пры неабходнасці запэўніць які-небудзь факт, перададзены пры дапамозе тэлеграмы, адрасату накіроўваецца тэлеграма, запэўненая аператарам, якая з'яўляецца юрыдычным дакументам. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. Тарифы на услуги телеграфной связи Уводзяцца з 1 лiпеня 2022 года № п/п Найменне паслуг Тарыф, рублёў юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі 1 Перадача ўнутраных тэлеграм 1.1 Перадача ўнутраных тэлеграм, за слова: 1.1.1 звычайныя 0,06 1.1.2 тэрміновыя 0,12 2 за прыём тэлеграм усіх відаў і катэгорый 2,688 3 Апавяшчэнне аб уручэнні тэлеграм па тэлеграфе, за паслугу: 3.1 звычайнай тэлеграмай 0,848 3.2 тэрміновай тэлеграмай 1,696 4 За засвядчальны надпіс на тэлеграмах "Завераная", за паслугу 0,100 5 Завераныя копіі тэлеграм, якія выдаюцца па заяве адпраўнікоў, за тэлеграму, за паслугу 0,100 6 За прыём тэлеграм па тэлефоне, за кожную тэлеграму дадаткова звыш паслоўнай платы і платы за прыём тэлеграмы спаганяецца, за паслугу 0,448 7 Мастацкі бланк, за адзінку 1,20 8 Абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ/тэлекс) 8.1 Абанементная плата, у месяц 8.1.1 за доступ да тэлеграфнай сеткі АТ/Тэлекс, за адну тэлеграфную ўстаноўку 1000,00 8.1.2 Размова па сетцы АТ/тэлекс з мясцовым або іншагароднім абанентам у межах рэспублікі за кожную поўную і няпоўную хвіліну 0,074 8.2 Устаноўка або пераўсталёўка ў абанентаў канцавога тэлеграфнага абсталявання, за паслугу 151,00 9 Дадатковыя паслугі, якія прадстаўляюцца міжнароднай станцыяй "тэлекс": 9.1 за даведку аб колькасці, працягласці, кошту ўсіх злучэнняў за месяц 0,74 9.2 за разавую даведку аб працягласці злучэння па запыце кліента 0,074 Тарыфы на паслугі міжнароднай тэлеграфнай сувязі Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года № п/п Тарыфная зона Тарыф, рублёў юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі 1. Прыём, перадача і дастаўка міжнародных тэлеграм, за слова звычайнай тэлеграмы 1.1 СНД 0,528 1.2 ЕЎРОПА 1,088 1.3 СВЕТ 1,248 Заўвага. Згодна з Правіламі аказання паслуг электрасувязі па тэлефоне не прымаюцца тэлеграмы: - выгляду «завераная»; - службовага характару, якія маюць у тэксце ўказанні, распараджэнні або з указаннем подпісу службовай асобы; - ад юрыдычных асобаў без папярэдняй пісьмовай заявы, з заключэннем дадатковага пагаднення на аказанне паслуг прыёму тэлеграм па тэлефоне 166; - міжнародныя, адрасаваныя ў іншыя краіны (акрамя СНД). Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах Інструкцыя па прымяненні тарыфаў Міжнародныя паслугі тэлеграфнай сувязі Тэлекс Друк