Па выдзеленай лініі

У рамках гэтай паслугі Вам будзе прадастаўлены пастаянны доступ да сеткі Інтэрнэт у рэжыме 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень.
У залежнасці ад Вашых канкрэтных патрэбаў, доступ у сетку Інтэрнэт можа быць прадастаўлены на хуткасці ад 1 Мбіт/с і вышэй.
Тарыфы на паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па выдзеленых лініях, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года
№ п/п Найменне паслугі Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў
1
Прадастаўленне пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па выдзеленых лініях:
 
1.1
арганізацыя доступу, адначасова на тэрмін:
 
1.1.1
менш 3-х месяцаў
60,00
1.1.2
больш 3-х месяцаў
2
абаненцкая плата ў месяц, у залежнасці ад хуткасці, уключна:
 
2.1 З хуткасцю да 5 Мбіт/с 85,75
2.2 З хуткасцю да 6 Мбіт/с 100,00
2.3 З хуткасцю да 7 Мбіт/с 116,75
2.4 З хуткасцю да 8 Мбіт/с 131,00
2.5 З хуткасцю да 9 Мбіт/с 143,00
2.6 З хуткасцю да 10 Мбіт/с 155,00
2.7 Звыш 10 Мбіт/с, за кожны наступны поўны 1 Мбіт/с 11,90
3 Прадастаўленне адраснай прасторы версіі IPv6:  
3.1 выдзяленне абаненту падсеткі з адраснай прасторы сеткі перадачы дадзеных, за 1 (адну) падсетку адначасова 27,70
3.3 прадастаўленне ў карыстанне абаненту падсеткі па масцы /56, у месяц 5,70
Заўвагі:
1 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з падаткам на даданую вартасць.
2 Па тарыфе за прадастаўленне пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па выдзеленых лініях, устаноўленым пунктам 1, спаганяецца плата за падключэнне да абсталявання IP-вузла сеткі перадачы даных па тэхналогіі Ethernet. У аплату ўключаны кошт арганізацыі і тэсціравання канала перадачы даных.
3 Пры пераключэнні порта з аднаго тыпу падключэння ў іншы і пры змене абанентам адрасу падключэння плата спаганяецца ў адпаведнасцi з пунктам 1.
4 Пры арганізацыі паслугі менш чым за 10 рабочых дзён з дня падачы заяўкі, плата за прадастаўленне доступу спаганяецца ў адпаведнасцi з пунктам 1 з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 2.
5 Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці абаненту можа быць прадстаўлена асіметрычнае падключэнне да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Ethernet. Пры гэтым суадносіны хуткасцяў каналаў прыёму / перадачы павінна быць не больш за 4. Штомесячны кошт канала для гэтага падключэння складае 50 працэнтаў ад сумы кошту каналаў на прыём і перадачу інфармацыі, якая разлiчана ў адпаведнасцi з падпунктамi 2.1-2.7.