Прыгажосць, грацыя і талент: у Віцебскім філіяле «Белтэлекам» прайшоў абласны этап конкурсу " Прыгажуні БТК"
У Віцебскім філіяле РУП "Белтэлекам" адбыўся першы этап маштабнага рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстызму "Прыгажуні БТК".
Упершыню ў гісторыі кампаніі праводзіцца праект такога маштабу. Сімвалічна, што падзея прымеркавана да Года беларускай жанчыны і накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу, харызмы, розуму і абаяння супрацоўніц прадпрыемства.
У адборачным туры прынялі ўдзел 18 чароўных прадстаўніц розных структурных падраздзяленняў філіяла. Канкурсанткі прадэманстравалі не толькі яркую індывідуальнасць, але і здзівілі членаў журы і гледачоў разнастайнасцю сваіх талентаў, грацыяй і сцэнічным майстэрствам.
Перад судзейскай калегіяй стаяла складаная задача - вызначыць лепшых сярод роўных. Па выніках конкурсных выступленняў былі вызначаны пераможцы ў спецыяльных намінацыях.
І вось нашы пераможцы:
* " Залаты кадр " — Юлія Кузняцова, начальнік аддзела планавання і эканамічнага аналізу эканамічнай службы,
* " Энергія жыцця " — Наталля Веціорац, інжынер-праекціроўшчык групы па праектаванні станцыйных збудаванняў,
* "Залатыя рукі " — Анастасія Карпенка, вядучы інжынер па арганізацыі працы аддзела арганізацыі працы і заработнай платы эканамічнай службы,
* " Крыніца натхнення " — Марыя Піўчэўская, спецыяліст па продажы Полацкага ЗВЭС.
Кіраўніцтва і калектыў Віцебскага філіяла " Белтэлекам " шчыра віншуюць дзяўчат з заслужанымі ўзнагародамі і выказваюць глыбокую падзяку ўсім удзельніцам за падоранае свята, смеласць і незабыўныя эмоцыі.
Наперадзе ў пераможцаў - самае адказнае выпрабаванне.
Яны прадставяць свой рэгіён на Рэспубліканскім фінале конкурсу «Прыгажуні БТК».
Жадаем нашым прыгажуням натхнення, упэўненасці ў сваіх сілах і яркай перамогі!