У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча ў працоўным калектыве УП "Брызант рэсурсы"
У рамках Адзінага дня інфармавання, прысвечанага тэме экалагічнай культуры і асабістай адказнасці грамадзян, адбылася сустрэча ў працоўным калектыве УП «Брызант рэсурсы».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Віцебскага філіяла РУП
" Белтэлекам " Дзмітрый Казак, намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Буко і іншыя афіцыйныя асобы.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аказаліся пытанні беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, арганізацыі паасобнага збору адходаў і добраўпарадкавання населеных пунктаў.
У рамках дня інфармавання дэлегацыя наведала вытворчыя цэхі прадпрыемства.
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам " Дзмітрый Казак азнаёміўся з тэхналагічным працэсам, аб'ёмамі выпускаемай прадукцыі і перспектывамі далейшага развіцця вытворчасці.