У Год беларускай жанчыны працягваем знаёміцца з супрацоўніцамі «Белтэлекама»
У нашай сталай рубрыцы – Вольга Арлова, электрамеханік сувязі ўчастка тэхнічнай падтрымкі абанентаў.
Працуе ў галіне сувязі з 1993 года, пачала свой шлях манцёрам 3 разраду цэха ГТС.
Маці траіх дзяцей, выдатная жонка і калега. Любіць гатаваць і шыць. Больш за 15 гадоў таму актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці прадпрыемства.
У гэтым годзе была ўзнагароджана Падзякай дырэктара Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".
Ганарымся нашымі супрацоўніцамі!