Цягнік памяці ў Оршы: "Белтэлекам" - памятаем і ганарымся!
У Оршы ўрачыста сустрэлі ўнікальны агітацыйны цягнік «Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!», які стартаваў 15 чэрвеня з Беларускага вакзала Масквы.
Калектыў Аршанскага ЗВЭС не застаўся ў баку ад гэтай знакавай падзеі і наведаў маштабную перасоўную экспазіцыю.
У складзе цягніка - 7 тэматычных вагонаў і платформы з легендарнай ваеннай тэхнікай часоў Вялікай Айчыннай вайны: знакамітым танкам Т-34, рэактыўнай устаноўкай "Кацюша" і гаўбіцай М-30.
Такія праекты - гэта жывая гісторыя, якая звязвае пакаленні, нагадвае аб кошце Вялікай Перамогі і ўмацоўвае наша адзінства.
❤️Мы памятаем мінулае дзеля мірнай будучыні!💚