Увага! Выязны прыём грамадзян у Дуброўне з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі"

10 сакавіка бягучага года з 10.00 да 11.00 дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" Казак Дзмітрый Васільевіч правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" ў Дубровенскім участку электрасувязі Аршанскага ЗВЭС па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі "Белтэлекам" па адрасе: г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 15 (2-гі паверх) каб. №4 і па тэлефоне ў Дуброўне (802137) 5 05 00.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02137) 5 05 00.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://beltelecom.by/node/984506