Віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага – дзень мужнасці і гераізму, стойкасці і адвагі, самаахвярнасці і любові да сваёй сям'і, свайго народа і сваёй Радзімы.
Гэтае свята аб'ядноўвае тых, хто мірнай працай і воінскай доблесцю ўмацоўвае і памнажае славу і моц нашай краіны, стаіць на варце яе незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і абароне нацыянальных інтарэсаў.
У нашай памяці назаўжды захаваецца гонар перад многімі пакаленнямі салдат і афіцэраў, усіх, хто вышэй за ўсё ставіў і ставіць сёння такія паняцці, як бязмежную адданасць і любоў да роднай зямлі, патрыятызм і вернасць прысязе.
Мы ганарымся старонкамі гісторыі нашай краіны і з вялікай павагай ставімся да тых, хто сёння годна працягвае слаўныя традыцыі служэння Айчыне!
Паважаныя мужчыны, віншуем Вас з Днём абаронцаў Айчыны!
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму!