Мінскі філіял з гонарам адзначае поспехі сваіх супрацоўнікаў!
Мы рады паведаміць, што начальнік Крупскага ўчастка электрасувязі Барысаўскага ЗУЭС - Уладзімір Віктаравіч Дзернакоў - быў удастоены падзякі Крупскага раённага выканаўчага камітэта.
Гэта ўзнагарода - прызнанне шматгадовай, добрасумленнай працы, высокага прафесіяналізму і важкага ўкладу ў развіццё сацыяльна-эканамічнага развіцця Крупскага раёна.
Віншуем Уладзіміра Віктаравіча і дзякуем яму за неацэнны ўклад!