Інфармацыйная бяспека: як не стаць ахвярай падману
У апошні час адзначаецца рост выпадкаў тэлефоннага махлярства, калі зламыснікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, банкаў, дзяржаўных структур і нават РУП «Белтэлекам». Іх мэта — запалохаць суразмоўцу і прымусіць яго перадаць асабістыя даныя або грашовыя сродкі.
Махляры выкарыстоўваюць розныя падставы: «тэрміновае перазаключэнне дагавора», «замена дамофона», «удзел у расследаванні». Часта яны сцвярджаюць, што абанент стаў ахвярай узлому або падазраецца ў супрацьпраўных дзеяннях, і патрабуюць «задэклараваць» наяўныя грошы ці перадаць іх кур’еру. Пры гэтым ужываюць ціск і пагрозы — адключэнне сувязі, вобшук або канфіскацыю маёмасці.
Асабліва ўразлівымі аказваюцца пажылыя людзі, якія па даверлівасці могуць выконваць указанні зламыснікаў, не ўсведамляючы, што становяцца часткай махлярскай схемы. Прычына — недастатковая інфармаванасць пра сучасныя спосабы падману.
Каб абараніць сябе і блізкіх:
ніколі не перадавайце асабістыя даныя і фінансавую інфармацыю па тэлефоне незнаёмым асобам;
перарывайце размову, калі званок паступае з замежнага нумара і суразмоўца патрабуе грошы або звесткі;
неадкладна звяртайцеся ў праваахоўныя органы пры падазрэнні на махлярства.
За дакладнай інфармацыяй аб дзейнасці і паслугах РУП «Белтэлекам» заўсёды можна звярнуцца па нумары 123 з гарадскога або мабільнага тэлефона.
Будзьце ўважлівыя і папярэджвайце старэйшых родзічаў і знаёмых пра распаўсюджаныя схемы падману. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!