Увага! Выязны прыём грамадзян у Глыбокім з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі"
18 лістапада бягучага года з 11.00 да 12.00 дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" Казак Дзмітрый Васільевіч правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем" прамой тэлефоннай лініі " ў Глыбоцкім ЗВЭС па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі "Белтэлекам" па адрасе:
г. Глыбокае, вул. Палявая, 21 і па тэлефоне ў Глыбокім (802156) 3 95 50.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02156) 3 95 01.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.