У Івацэвічах адкрыта новая дзіцячая гульнявая пляцоўка «ЯСНА» – падарунак ад Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам»

12.08.2025 у рамках правядзення Года добраўпарадкавання Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» рэалізаваў сацыяльна значны праект – устаноўку сучаснага дзіцячага гульнявога комплексу «ЯСНА» ў г.Івацэвічы.

Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася пры ўдзеле прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў прадпрыемства, жыхароў горада і, вядома ж, самых важных гасцей – дзяцей.
Сяргей Снітко, начальнік Івацэвіцкага цэха электрасувязі (ЦЭС) РУП «Белтэлекам», адзначыў: «для нас важна не толькі забяспечваць якасную сувязь, але і ўносіць уклад у стварэнне камфортнага асяроддзя для жыхароў. Новая гульнявая пляцоўка «ЯСНА» - гэта падарунак дзецям і іх бацькам, які дапаможа зрабіць вольны час ярчэй і бяспечней".

РУП «Белтэлекам» традыцыйна падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця ў рэгіёнах. Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі - яшчэ адзін крок у рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі.


Source URL: https://beltelecom.by/node/980894