Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства!

Сёння прадстаўнікі Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства.

Гэтае свята сімвалізуе мудрасць і сілу беларускага духу, а таксама згуртаванасць і паразуменне нашага народа, які здолеў захаваць свой галоўны здабытак — суверэнную і свабодную Радзіму. Гэта пасланне будзе Галоўным запаветам для нашых дзяцей і ўнукаў, для маладога пакалення — берагчы родную зямлю і тыя каштоўнасці, якія мы атрымалі па спадчыне.

Давайце разам умацоўваць наша адзінства, пераадольваць усе нягоды, шанаваць багатую гісторыю сваёй краіны і ўпэўнена рухацца наперад, працуючы над яе росквітам!

У цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў прыняў удзел дырэктар Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" Аляксандр Мікалаевіч Кенда і супрацоўнікі філіяла.


Source URL: https://beltelecom.by/node/974606