Рэспублiканскi семiнар у Брэсце

У Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" стартаваў рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням тэхнічнай эксплуатацыі ліній электрасувязі. У мерапрыемстве прымаюць удзел намеснікі дырэктараў па тэхнічных пытаннях і начальнікі службаў электрасувязі з усіх куткоў краіны.

Насычаная праграма семінара ўключае як практычную, так і тэарэтычную часткі, а таксама наведванне аб'ектаў Брэсцкага філіяла, што дазволіць удзельнікам абмяняцца вопытам і абмеркаваць актуальныя пытанні ў сферы электрасувязі.

Семiнар адкрыў генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Аляксей Івашкін. У сваім уступным слове ён падкрэсліў важнасць тэхнічнага ўдасканалення і павышэння якасці паслуг сувязі. Таксама з прывітальным словам выступіў намеснік генеральнага дырэктара Андрэй Жаркевіч, які адзначыў значнасць абмену ведамі і вопытам для далейшага развіцця кампаніі.

Мы ўпэўненыя, што гэты семінар стане платформай для канструктыўнага дыялогу і дазволіць знайсці новыя рашэнні для павышэння эфектыўнасці работы ў сферы электрасувязі.


Source URL: https://beltelecom.by/node/974533